У снежні 2025 года раённая газета «Івацэвіцкі веснік» са спасылкай на пракуратуру паведаміла пра прысуд, вынесены Берасцейскім абласным судом. Паводле раёнкі, быў асуджаны 22-гадовы жыхар Івацэвічаў па ч.1 арт.130 КК (Распальванне варожасці), ч.1 арт.130-1 КК (Рэабілітацыя нацызму), ч.1 арт.368 КК (Абраза А.Лукашэнкі). Хлопца пакаралі пазбаўленнем волі на 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мяркуючы па абвінавачванню, такі тэрмін маладому чалавеку далі за тэлеграм-паведамленні, напісаныя ў 2022-2024 гадах.
Бо па версіі абвінавачвання, хлопец «вывучаючы публікацыі ў сетцы Інтэрнэт па ваеннай тэматыцы, пачаў захапляцца ідэалогіяй нацызму. Гэта прывяло да таго, што на працягу 2022-2024 гадоў малады чалавек у розных Telegram-чатах адпраўляў паведамленні, у якіх апраўдваў і станоўча ацэньваў дзеянні зондэркаманды СС пад кіраўніцтвам Оскара Дзірлевангера па спаленні вёскі Хатынь і іншых населеных пунктаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Абвінавачаны хвалебна адклікаўся аб нацысцкіх памагатых УПА, СС «Галічына», РГА, антысавецкай арганізацыі «Чорны кот». Акрамя таго, абвінавачаны шматкроць у агульнадаступных» Telegram-чатах размяшчаў паведамленні, выказваючы і навязваючы іншым карыстальнікам крайнюю ступень непрыязнасці да прадстаўнікоў усходнеславянскіх народаў і паслядоўнікам ісламу. У абразлівай і зневажальнай форме выказваўся ў адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Як у гэтай справе выглядала «апраўданне нацызму», раней паведамляў Следчы Камітэт:
Для ацэнкі справядлівасці дадзенага прысуду бракуе іншых паведамленняў, напісаных хлопцам (і бракуе кантэкста, ў якім ён напісаны). Але нават без гэтых дадзеных бачна, што 4 гады пазбаўлення волі за словы ў тэлеграм-чаце не адпавядае прынцыпу суразмернасці пакарання дзеянням асуджанага.