Скончыў адбываць пакаранне «карагоднік» Уладзімір Гарбавец
Ён быў асуджаны да 2 год «хіміі».
Як стала вядома берасцейскай «Вясне», 22 лютага 2024 выйшаў на волю берасцеец Уладзімір Гарбавец.
Ён быў асуджаны да 2 год «хіміі» па «карагоднай справе» (крымінальная справа за тое, што 13.09.2020 у Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
Пакаранне Ўладзімір адбывау ў ПУАТ № 43 з 4 сакавіка 2022 года. І вось 4 дні таму ён выйшаў на волю.