Пра людзей

«Суд паставіць знак роўнасьці паміж гуманітарнай дапамогай і злачынствам?»

«Судаленку вінавацяць у арганізацыі і фінансаваньні пратэстаў (часткі 1 і 2 артыкулу 342 КК). Арганізацыя — 

гэта збор сродкаў праз Facebook на дровы для шматдзетнай сям’і ў мароз. Гаспадара сям’і пазьней пасадзілі нібыта за «масавыя беспарадкі».


Праваабаронца Леанід Судаленка ад 18 студзеня знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3. Цяпер ён знаёміцца з матэрыяламі справы і рыхтуецца да суду.


У лісьце зь СІЗА Судаленка піша, што «чытво» — крымінальная справа — складае 77 тамоў, кожны зь якіх мае 300 старонак.

«Усе апытаныя людзі, а гэта каля 250 чалавек, у прынцыпе, сказалі праўду, нічога не прыдумалі. Прыдумаў толькі вядомы гора-блогер і правакатар „Какойта“ (жыхар Гомля Яўген Катляроў, вядомы сваімі правакацыямі і фэйкамі ў СМІ. — РС). Ён даў супраць мяне паказаньні літаральна назаўтра пасьля майго арышту. Зь ягоных словаў, мы сябры, і я галоўны ў разьмеркаваньні рэсурсаў у Гомельскай вобласьці. Ды Бог зь ім, выклічу яго ў суд і папрашу даведку ад санітараў», — напісаў праваабаронца.

Судаленку вінавацяць у арганізацыі і фінансаваньні пратэстаў (часткі 1 і 2 артыкулу 342 КК). Арганізацыя — гэта збор сродкаў праз Facebook на дровы для шматдзетнай сям’і ў мароз. Гаспадара сям’і пазьней пасадзілі нібыта за «масавыя беспарадкі». Таксама арганізацыя пратэстаў, на думку сьледзтва, — інтэрвію ў ліпені 2020 году блогеру Андрэю Павуку («Рудабельская паказуха») і запрашэньне сустрэць з ІЧУ Марыю Тульжанкову пасьля «сутак».

«Па іх вэрсіі, я ва ўсіх выпадках хацеў узначаліць пратэсты! Другая частка, фінансаваньне — гэта дапамога ў выплаце штрафаў, збораў, на адваката. І тут суд паставіць знак роўнасьці паміж гуманітарнай дапамогай і злачынствам? Чырвоны Крыж адзеньне раздае тым, хто мае патрэбу, ці значыць гэта, што ён падтрымлівае злачыннасьць? Суд можа стварыць усьлед за людзьмі ў пагонах небясьпечны прэцэдэнт», — лічыць Судаленка.

«Ведай: мне няма пра што шкадаваць і каяцца», — закончыў ён свой ліст.

Крынііца: Рыдыё Свабода
Made on
Tilda