Пётр Зіневіч паўтары гады адбыў у ПУАТ (папраўчай установе адкрытага тыпу). Ён быў асуджаны да 2 год «хіміі» па артыкулу 188 Крымінальнага кодэксу (Паклёп) за тое, што ў сацсетцы «ВКонтакте» апублікаваў фатаздымак супрацоўніка Баранавіцкага РАУС з надпісам «Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей».
І вось 11 студзеня 2023 года, як паведамляе праект «Дысідэнт», Пётр быў вызвалены з ПУАТ адпаведна з законам аб амністыі ад 7 снежня 2022.