Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", 18 траўня 2022 ў Кобрыне прайшлі па Алеся Мандру. Спачатку ў яго дома правялі вобшук, а потым чамусьці павезлі ў Берасце.
У абласным цэнтры мужчыну трымалі ў ІЧУ Ленінскага РАУСа, а потым асудзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Цікава, што згодна з інтэрнэт-раскладам суда, паседжанне адбылося 20 траўня ў 17:30. То бок у апошнія паўгадзіны працы суда ў пятніцу. Суддзя Ленінскага суду Берасця Зміцер Куроўскі даў шматдзетнаму бацьке 15 содняў арышту.
Зараз Алесь Мандра працягвае сядзець у брэсцкім Ізялатары часовага ўтрымання (ІЧУ).