22 верасня ў Варшаве ля помніка Каперніка прайшла чарговая штонядзельная акцыя. Выступоўцы гаварылі пра дзень так званага адзінства 17 верасня, «чырвона-зялёнага карункавага свята нянавісці, страху і безнадзеі», пра бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня, якія 33 гады таму былі прызнаны дзяржаўнымі сімваламі. Але чырвонай ніткай была тэма салідарнасці з палітвязнямі.
Людзі гаварылі пра вызваленую па адбыццю тэрміна шматдзетную маці Вольгу Залатар, незаконна адарваную ад сям'і на 4 гады. Гаварылі пра Нобелеўскага лаўрэата і кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, якога катуюць у засценках рэжыма. Алесю Бяляцкаму 25 сакавіка споўніцца 62 гады. Яго на надуманых крымінальных артыкулах трымаюць у закладніках беларускага рэжыму. Шмат добрых слоў было ў адрас праваабарончага цэнтра «Вясна», стваральнікам якога быў Алесь. Амаль усім прысутным на акцыі «Вясна» тым ці іншым чынам дапамагала.
Адзін са старэйшых беларускіх палітычных і грамадскіх актывістаў Вячаслаў Сіўчык успомніў свайго сябра, вядомага дзеяча адраджэння Беларусі Віктара Івашкевіча, якому 21 верасня споўнілася б 65 гадоў, і якога не стала 11 гадоў таму.
Паводле выступоўцаў, яны прыходзяць на акцыі не для таго, каб паказаць сябе, а для таго, каб усяму свету заяўляць, што беларусы не здаліся, беларусы хочуць быць вольным, цывілізаваным народам. І акцыі будуць што нядзелю праводзіцца да таго часу, пакуль апошні палітвязень не пакіне засценкі дыктатара і яго зграі.