Навіны

Вестачка ад палітзняволенай Алены Гнаук

У канцы ліпеня Алену перавялі ў зарэчанскую калонію №24 (Зарэчча, Гомельская вобласць). Гэтая калонія вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі. Звычайна ў "Зарэчча" адпраўляюць ужо не ў першы раз асуджаных жанчын.
Днямі палітзняволеная выйшла з карантыну і папала ў атрад №1.
«Атрад размешчаны на 3-м паверсе вялікага трохпавярховага будынка-казармы. У атрадзе 93 чалавекі. Людзі тут прасцейшыя, чым у ПК-4 у Гомелі. Там, у ПК-4, шмат тых, хто патрапіў упершыню са сваімі амбіцыямі. І з інтэлектам некалькі вышэй за сярэдні. Вельмі шмат ідуць па наркатычных артыкулах. А гэта людзі далёка не дурныя. І, у асноўным, працуюць заўгасамі...»,пішуць сваякі ў інстаграм Гнаук.

Нагадаем, у Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — адзін год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Канчатковы тэрмін пакарання складае 4 гады і 6 месяцаў зняволення.

Алена передае ўсім вітанні. Давайце падтрымаем яе:
ПК-24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, 1 атрад
Гнаук Алена Пятроўна
Made on
Tilda