Адна сям'я ў Брэсцкай вобласці з пачатку года робіць індывідуальныя віншаванні палітвязням. Дзеці сваімі рукамі робяць адкрытку, яе ўкладваюць у канверт, маці пакідае адваротны адрас — і віншаванні адпраўляюцца да палітвязня. 🥰 Пачыналася ўсё як віншаванні з Раством, а з лютага сям'я робіць віншаванні з Днём нараджэння.
За студзень і люты сям'я даслала 59 адкрытак. У студзені былі 2 адказы з калоній, у лютым прыйшоў 1 адказ з ПУАТ.
Але ж з цягам часу такія лісты даходзяць усё горш і горш. Як высветліла маці дзетак праз родных палітзняволеных, за красавік 2022 года не было яшчэ ні аднаго віншавання, якое б "прарвала" турэмную цэнзуру. Ну а горш за ўсё сітуацыя была ў наваполацкай калоніі (ПК №1): там палітвязні не атрымалі нават віншаванні з Раством.
Тым не менш, за красавік сям'я ўжо зрабіла 57 адкрытак, і плануе працягваць далей.