Судовыя паседжанні

Айцішніцу ў Берасці асудзілі па палітычнай крымінальнай справе

9 студзеня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 35-гадовую Алену Кулікову. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхарка Берасця, і яе асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра жанчыну, якая працавала як QA-інжынерка ў сферы IT. Таксама яна ратавала катоў, а ў інтэрнэце дзялілася сваім вязаннем. Журналісты высветлілі, што Кулікова знікла з сацсетак у чэрвені 2025 года, а вярнулася ў снежні 2025. Меркавана, гэты час жанчына знаходзілася ў СІЗА да суду.

МУС у спісе адзначыў, што у Куліковай «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «дамашнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання у папраўчую ўстанову).
2026-01-14 21:37