Навіны

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі звярнуліся да Лукашэнкі

З патрабаваннем вызваліць палітвязняў
Крыніца выявы bolkunets.org
55 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі падпісаліся пад зваротам да Лукашэнкі. Такі ж зварот з заклікам падтрымаць палітычную амністыю ў Беларусі быў накіраваны да Генеральнага сакратара ААН, кіраўніцтва Польшчы і іншых краін. Сярод падпісантаў ёсць беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

Падпісанты звароту станоўча ацанілі прыняцце закона аб амністыі і вызваленне цяжка хворых зняволеных у Беларусі. Яны звярнуліся да Лукашэнкі з заклікам праявіць гуманнасць і міласэрнасць, вызваліўшы ўсіх грамадзян, прызнаных праваабаронцамі палітзняволенымі. Паводле звароту, ў Лукашэнкі ёсць унікальная магчымасць перавярнуць старонку мінулага і ўвайсці ў гісторыю не толькі як бескампрамісны кіраўнік — але і як палітычны лідар, які праявіў мудрасць і міласэрнасць, адказны перад сваім народам і яго будучыняй.

Паводле лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч з Беларусі, нельга так падзяляць грамадства, патрэбна знаходзіць агульную мову і з тымі, хто сядзіць, і з тымі, хто супраць, і з тымі, хто незадаволены, і з тымі, хто задаволены, то-бок, гэта ўсё-ткі адна краіна, ў нас адна краіна, адна Беларусь.

Сярод падпісантаў адкрытага звароту лаўрэат Нобелеўскай прэміі Хуан Мануэль Сантас — прэзідэнт Калумбіі (2010-2018 гг.). Атрымаў прызнанне за рашучыя дзеянні па завяршэнню больш чым 50-гадовай грамадзянскай вайны ў Калумбіі.
Made on
Tilda