Ператрус у рэдакцыі «Медыя Палесся», сілавікі прыйшлі да брэсцкага журналіста Максіма Хлябца, ператрус у Андрэя Кухарчыка
Хроніка палітычнага пераследу ў Берасці і вобласці 9 ліпеня
9:51Ператрус у рэдакцыі «Медыя Палесся» праходзіў у межах крымінальнай справы па артыкуле «Акт тэрарызму». Як паведамляе выданне, «праводзіліся ператрусы ў Лунінцы і Пінску следчымі групамі КДБ у межах крымінальнай справы "Акт тэрарызму"». Дома ў журналістаў канфіскаваныя сродкі сувязі, носьбіты інфармацыі.
10:55 Сілавікі прыйшлі да брэсцкага журналіста Максіма Хлябца. У яго праводзіцца ператрус. Па якой крымінальнай справе — невядома.
11:19 У адміністратара партала «Віртуальны Брэст» Андрэя Кухарчыка адбываецца ператрус. У межах якой крымінальнай справы — невядома.
13:00У рэдакцыю газеты "Ганцавiцкi час" прыйшлі праваахоўныя органы. Па словах супрацоўнікаў, КДБ. Да рэдактара сайта "Першы Рэгіён" Паўлу Дайліды таксама прыйшлі невядомыя. Рэдактар Алег Супрунюк не выходзіць на сувязь з 11.00 дня.
13:08 У рэдакцыю "Информпрогулки" (Лунінец) таксама прыйшлі сілавікі. Крыніца: bajby
13:49 У журналіста Максіма Хлябца пасля ператрусу забралі ноўтбук і тэлефоны. Ператрус праходзіў у рамках справы аб тэрарызме (!). Максім Хлябец праходзіць у якасці сведкі. Ён на свабодзе.