Навіны

Ператрус у рэдакцыі «Медыя Палесся», сілавікі прыйшлі да брэсцкага журналіста Максіма Хлябца, ператрус у Андрэя Кухарчыка

Хроніка палітычнага пераследу ў Берасці і вобласці 9 ліпеня


9:51 Ператрус у рэдакцыі «Медыя Палесся» праходзіў у межах крымінальнай справы па артыкуле «Акт тэрарызму». Як паведамляе выданне, «праводзіліся ператрусы ў Лунінцы і Пінску следчымі групамі КДБ у межах крымінальнай справы
"Акт тэрарызму"». Дома ў журналістаў канфіскаваныя сродкі сувязі, носьбіты інфармацыі.

10:55 Сілавікі прыйшлі да брэсцкага журналіста Максіма Хлябца. 
У яго праводзіцца ператрус. Па якой крымінальнай справе — невядома.

11:19 У адміністратара партала «Віртуальны Брэст» Андрэя Кухарчыка адбываецца ператрус. У межах якой крымінальнай справы — невядома.

13:00 У рэдакцыю газеты "Ганцавiцкi час" прыйшлі праваахоўныя органы.
Па словах супрацоўнікаў, КДБ. Да рэдактара сайта "Першы Рэгіён" Паўлу Дайліды таксама прыйшлі невядомыя. Рэдактар ​​Алег Супрунюк не выходзіць на сувязь з 11.00 дня.

13:08 У рэдакцыю "Информпрогулки" (Лунінец) таксама прыйшлі сілавікі. Крыніца: bajby

13:49 У журналіста Максіма Хлябца пасля ператрусу забралі ноўтбук і тэлефоны. Ператрус праходзіў у рамках справы аб тэрарызме (!).
Максім Хлябец праходзіць у якасці сведкі. Ён на свабодзе.
Made on
Tilda