Навіны

Новая (палітычная) крыміналка Маргарыты Ляўчук

Маргарыта Ляўчук
Як заўважыла Наша Ніва, Маргарыта Ляўчук распавяла ў Instagram: супраць яе завялі новую палітычную справу ў Беларусі. Чарговая справа опернай спявачкі з Берасцейскага раёну — з-за «абразы» А.Лукашэнкі (арт.368 Крымінальнага кодэкса РБ).

Хаця сама Маргарыта жыве ва Ўкраіне, па гэтай справе турбуюць яе бацькоў. Так, да іх прыходзілі з вобшукам у аг.Страдзеч (Берасцейскі раён).

Нагадаем, што летам 2024 года беларускія ўлады асудзілі Маргарыту па палітычнай справе завочна (ў яе адсутнасць). Як вынікала з афіцыйнага паведамлення, тады жанчыне далі ад 6 да 8 гадоў калоніі, а таксама буйны штраф.
Made on
Tilda