Навіны

Палітвязень Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь

28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста павінен быў пачацца працэс
над грамадскім актывістам і палітвязнем Андрэем Шарэндам, які 31 траўня быў змешчаны
пад хатні арышт. Але на суд ён так і не з’явіўся, таму суддзя Філонік абвясціла Андрэя Шарэнду ў вышук. Праваабаронцам стала вядома, што Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь.

Супраць Андрэя ўзбуджаны дзве крымінальныя справы: па артыкуле 361 КК (Заклікі
да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы) і па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта). 9 чэрвеня яго жонку Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369.

Крыніца: Вясна: Палітвязні Беларусі
2021-07-02 11:18