Навіны

Былы палітвязень Сяргей Пятрухін паказаў, як выглядаў ён пасля вызвалення

Мінус 27 кг за 2.5 гады
Фота: Сяргей Пятрухін / Facebook
За 2 гады пасля суду палітвязень Юрый Зянковіч (юрыст з Менску) драматычна схуднеў. Фота з параўнаннем «падчас суду / 2 гады апасля» (альбо параўнанні з тым, які выглядаў Зянковіч да затрымання) абляцелі ўсе незалежныя медыя.

У сваім Фэйсбуку блогер з Берасця Сяргей Пятрухін, які правеў за кратамі 2 гады і 6 месяцаў, падзяліўся сваімі фотамі. Злева Пятрухін незадоўга да затрымання ў 2020 годзе. Справа — у дзень вызвалення. Пятрухін піша, што за час за кратамі страціў 27 кг вагі.

Нагадаем, што Пятрухін быў нясправядліва асуджаны па палітычна матываванай справе да калоніі. Тэрмін адбыў цалкам, нейкі час заставаўся у Беларусі, але цяпер з'ехаў за мяжу і пачаў адкрыта казаць пра сваё зняволенне — як і дае голас іншым экс-палітвязням.
Made on
Tilda