Навіны

Берасцеец Вадзім Дубойскі, які зараз знаходзіцца ў СІЗА на тэрыторыі Расіі, прызнаны палітвязнем ПЦ «Мемарыял»

«Мемарыял» лічыць, што Дубойскага пераследуюць "у сувязі з ажыццяўленнем ім правоў на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў".

Арганізацыя патрабуе неадкладна вызваліць беларуса з-пад варты, а таксама адхіліць запыт аб яго экстрадыцыі на радзіму і даць яму часовы прытулак.

Вадзім — 31-гадовы жыхар Брэста. У жніўні 2020 года Вадзіма затрымалі і збілі, але адпусцілі без пратаколу. Мужчына зняў пабоі — і на яго завялі справу за масавыя беспарадкі. Увосень 2020 гады ён з'ехаў у Расію, дзе і быў затрыманы.

💌Падтрымаць Вадзіма:
- 308017, г. Белгород, ул. Константина Заслонова, д. 169 «а», ФКУ СИЗО-3, Дубойскому Вадиму Александровичу, 1990 г. р.

P.S. Лісты можна таксама дасылаць праз сайт. Даходзяць на працягу трох працоўных дзён 👉 https://fsin-pismo.ru/client/app/letter/create
Made on
Tilda