Навіны

Кобрын: змешчаны пад хатні арышт мясцовы жыхар

Раней сілавікі выкладвалі відэа, згодна з якім мужчыне пагражае арт.368
Міхаіл Кухарчук. І каментар, які (па версіі сілавікоў) мужчына пакінуў у Тэлеграме
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», Кухарчук Міхаіл Аляксандравіч знаходзіцца пад хатнім арыштам у межах крымінальнай справы супраць яго.

Нагадаем, што раней было відэа ад сілавікоў, у якім мужчыну вінавацілі ў напісанні 860 пратэсных інтэрнэт-каментароў. На тым жа відэа былі прыклады такіх паведамленняў. Так, напрыклад, 27.02.2022 пад навінай пра тое, што Лукашэнка прызнаў запускі ракет з тэрыторыі Беларусі, быў каментар пра «двух маразматыкаў», «што адзін быў вымушаны, што другі».

За слова «маразматык» пад навінай аб Лукашэнка, напрыклад, у кастрычніку 2022 года асудзілі жыхарку Берасця. У выніку яе прызналі вінаватай па крымінальным артыкуле 368 (абраза прэзідэнта Беларусі).
Made on
Tilda