Навіны

Выйшаў на волю пінскі палітвязень, экс-журналіст «Медыя-Палесся»

Яўген Нікалаевіч у 2020 годзе. Крыніца фота: media-polesye.com
Як піша само выданне, Яўген Нікалаевіч цалкам адбыў тэрмін (1.5 гады калоніі) і выйшаў на волю.

Нагадаем, што ў 2020 годзе Яўген працаваў журналістам у выданні «Медыя-Палессе». Па рэдакцыйным заданні ён асвятляў пратэсты пасля выбараў 9 жніўня 2020. Нягледзячы на тое, што Яўген выконваў свае журналісцкія абавязкі, міліцыя яго затрымала і моцна збіла. А ў 2024 годзе яму яшчэ і прысудзілі пазбаўленне волі па арт.342 КК (за тое, што Яўген нібыта браў удзел у тых пратэстах).
Made on
Tilda