Праваабаронцу Сяргею Гоўшу 18 сакавіка 2023 года споўнілася б 74 гады. Але крыху больш года таму спадара Сяргея не стала пры трагічных абставінах. Ён пражыў чыста і светла, ніколі і нікому не адмовіў у дапамозе. Чалавек з вышэйшай адукацыяй, у яго нармальна складвалася кар'ера, была моцная сям'я, але адно не давала жыць спакойна — парушэнне правоў простага чалавека. Сяргей Гоўша хацеў жыць у прававой, дэмакратычнай дзяржаве. Таму з гатоўнасцю далучыўся да стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна». Успамінаюць яго сябры і аднадумцы:
— Сяргей Гоўша — адзін з найстарэйшых змагароў за незалежнасць, беларускасць, «Рух за свабоду», былі бліжэйшымі сябрамі з пакойным Віктарам Сырыцам — вядомым змагаром за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Удзельнік устаноўкі крыжа ахвярам рэпрэсій. Быў з засамага пачатку ў дэмакратычным руху, праводзіў велізарную работу. А колькі скаргаў і заяў напісаў тым людзям, чые правы былі парушаны, не пералічыць. Улады па галоўцы не гладзілі. Нават для моцнага чалавека такое дарам прайсці не можа. І здарылася тое, што здарылася.
Уладзімір Хільмановіч:
— Сяргей Гоўша быў не толькі прынцыповым праваабаронцам і надзвычай сумленным чалавекам. Найперш ён быў шчырым нацыянальным адраджэнцам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў змаганню за права на нацыянальную культуру і належнае карыстанне беларускай мовай. Гоўша якраз з тых людзей, якія незаменныя, а з іх зыходам утвараюцца незапаўняльныя страты. Калі ў Баранавічах не стала адзін за адным Анатоля Блінкоўскага, Віктара Сырыцы, Сяргея Гоўшы — гэты горад літаральна «асірацеў». Спадзяюся, што з часам такія асобы як Сяргей Гоўша будуць належна ацэнены і ўшанаваны не толькі іх землякамі, але і на агульнанацыянальным роўні.
Алена Лапцёнак:
— Спадар Сяргей адзін з самых адказных і прынцыповых праваабаронцаў, ён заўсёды імкнуўся атрымаць вынік. Не кажу быў, бо, насамрэч, не правёўшы чалавека ў апошні шлях, складана ўявіць, што яго ўжо на гэтым свеце і няма. Ягоны раптоўны сыход быў настолькі нечаканы, трагічны — ў святую калядную ноч, а мы, ягоныя калегі, раскіданыя хто дзе. Мяркую, спадару Сяргею цяжка было мірыцца з сітуацыяй, якая склалася пасля 2020 году, арышт вясноўцаў і іншых дзеячоў. Што нягледзячы на праваабарончую дзейнасць, на шматгадовыя высілкі, Беларусь захрасла ў багне дыктатуры. Годныя беларусы вартыя лепшай долі, і спадар Сяргей са свайго боку прыклад годнага жыцця і працы на карысць сваёй краіны. Пра яго толькі самыя светлыя ўспаміны.
Алена Маслюкова:
— Гэта вельмі светлы, вельмі цёплы, вельмі спагадлівы чалавек быў. З ім заўсёды было прыемна сустракацца, пагутарыць, пра што распавесці. Ён вельмі ўважліва цябе выслухоўваў і вельмі ўважліва ставіўся да чужых праблем. Спадар Сяргей быў, бадай, што першы мужчына, які падарыў мне вельмі сціплы букецік палявых кветак. Мы былі на пасяджэнні па праваабарончых справах, а ў перапынку выйшлі прайсці і пагутарыць. Па дарозе ён зрываў прыгожыя палявыя кветачкі, а калі вярталіся з прагулкі, працягнуў букецік і сказаў: «Гэта табе». Я нават да гэтага часу памятаю ўсе колеры гэтага букеціка. Вельмі шкада, што лёс раскідаў усю дружную кампанію. Дзяржава адных заключыла за краты. Але, спадзяемся, што хутка ўбачымся. А ёсць страты незваротныя, як наш Сяргей Гоўша. Яго светлы вобраз застанецца з намі назаўсёды.
— А яшчэ Сяргей любіў спяваць. Яго любімыя песні: «Ой, Нёман, ой, бацька мой Нёман» і ўкраінская «Рідна мати моя». На адной з сустрэчаў Сяргей пахваліўся, што выдаў невялікі песеннік беларускіх песень, каб людзі сабраўшыся разам, маглі спяваць па-беларуску. Гэта быў сапраўдны інтэлігент.