Навіны

Польскі бок заверыў аб падтрымцы барацьбы беларускага народа за вызваленне палітвязняў

Алег Паўлаў і Алена Талстая перадаюць калектыўны зварот беларусаў у канцылярыю польскага прэзідэнта, Варшава 15.03.2023. Крыніца: берасцейская Вясна
Такі адказ 27 красавіка 2023 года атрымалі беларусы Варшавы з Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на свой зварот ад 5 сакавіка 2023 года. Таксама польскі бок праяўляе салідарнасць і дапамогу тым, хто вымушана пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу. А яшчэ, гаворыцца ў адказе, Польшча падтрымлівае дэмакратычны рух, каб у Беларусі ўсталяваліся дэмакратыя і закон. Да таго ж, польская дыпламатыя ўжо працуе па пытанню вызвалення палітвязняў, аб чым таксама паведамляецца ў адказе з Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Дуды.

Цяпер ліст знаходзіцца на перакладзе ў кіраўніка суполкі партыі БХД у Варшаве Яўгена Дудкіна. Паводле Дудкіна, яно будзе прачытана 7 траўня на нядзельнай акцыі, паколькі менавіта на акцыі абмяркоўваліся пытанні зварота і адбылося іх зацверджанне шляхам галасавання.

Нагадаем, што ў сваім звароце беларусы Варшавы прапанавалі шлях вызвалення палітвязняў: у першую чаргу павінны быць вызвалены лідары грамадзянскай супольнасці, жанчыны, журналісты, праваабаронцы, пенсіянеры, палітвязні з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі і ўсе непаўгадовыя. У выніку ігнаравання беларускімі ўладамі такой прапановы, ініцыятары зварота прапанавалі ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі.

Чытайце далей:
Made on
Tilda