Судовыя паседжанні

У Баранавічах за тры "кактэйлі Молатава" прысудзілі 12 гадоў калоніі

Гэта аказаўся падпалкоўнік. Рашэннем суду яго пазбавілі вайсковага звання

Дзмітрый Нешта. Фота: spring96.org

Дзмітрый Мікалаевіч Нешта — менавіта яго асудзілі да 12 гадоў калоніі. Вядома, што ён з'яўляўся вайсковым пенсіянерам у званні падпалкоўніка.

Згодна з абвінавачваннем, 26.09.2020 года ён у сваім гаражы зрабіў тры "кактэйлі Молатава". Потым паехаў да аўтастаянкі побач з вайсковай часткай унутраных войскаў МУС, і кінуў запаленыя "кактэйлі" ва аўтамабілі. Ніхто з людзей у выніку гэткіх дзеянняў не пацярпеў.

Выраб "кактэйляў Молатава" прызналі злачынствам па ч.1 арт.295-3 Крымінальнага кодэксу (Незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў). А тое, што "кактэйлі" кінуў у машыны вайскоўцаў, прызналі здзяйсненнем акту тэрарызму (ч.1 арт.289 КК).

Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", мужчыну судзілі напрацягу чэрвеня: суд пачаўся першага чэрвеня ды скончыўся 23-га. Ды суддзя Юльяна Шчэрба напрыканцы пастанавіла: прызнаць вінаватым па двух артыкулах КК, па сукупнасці назначыць 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пазбавіць звання "падпалкоўнік".

Крыніцы:
Made on
Tilda