Аўтарская калонка памяці Мілінкевіча
11 жніўня 2026 года памёр 79-гадовы экс-кандыдат у прэзідэнты 2006 года, палітык Аляксандр Мілінкевіч. Усе дэмакратычныя медыі шмат ужо напісалі пра гэтага вядомага чалавека, які ахвяраваў сваім дабрабытам, спакоем дзеля дэмакратычнай Беларусі. У мяне знаёмства з Аляксандрам Мілінкевічам адбылося ў 2006 годзе пад час прэзідэнцкай кампаніі. Калі Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей прыехаў у Бярозу, мы ўспрынялі на «ура»: прыгожы, інтэлігентны, спакойны, разумны. Некалькі разоў разоў Мілінкевіч прыязджаў у наш горад, сустракаўся з народам, з актывістамі. І мы, актывісты, дапамагалі яму ў выступах.
Але найбольш запомніўся выпадак пра міліцыянтаў з аўтаматамі. У мой дом сабраліся ўсе актывісты, прыехаў Мілінкевіч з Інай, мы абмяркоўвалі закрыццё выбарчых участкаў назіральнікамі. Дзяліліся думкамі, верылі ў перамогу. Бо, здавалася, што такі чалавек павінен выйграць. Потым развіталіся з Мілінкевічам, яны з'ехалі, а ўсе яшчэ засталіся, поўная вялікая зала людзей. Праз 5 хвілін пасля ад'езду Мілінкевіча раптам званок у дзверы. Бліжэй да ўваходных дзвярэй была мая дачка 10-класніца. Яна адкрыла дзверы і жахнулася: на парозе стаялі 12 міліцыянтаў з аўтаматамі, ў зале яшчэ людзі, іх абутак акуратна стаяў у калідоры ля шафы, адкрытыя дзверы закрылі абутак. Дачка збялела як палатно, у шоку закрычала: «Мама!». Я падыйшла, сэрца ўхнула, што зараз усіх пабяруць, але выгляду не падала і спакойна спытала: чаму, з якой нагоды? Мне адказалі: у вас сямейны канфлікт, суседзі пазванілі. Кажу, не было і няма, вы ж чуеце, што ў хаце ціха, ідзіце з Богам! Тады яны яшчэ не такія былі, як у 2020-м, тады у нас, па параўнанні з 2020-м, была яшчэ дэмакратыя. Я іх не пусціла, і яны сышлі.
А потым адразу пасля выбараў, не пагадзіўшыся з падлікам, мы ўтраіх з сябрамі паехалі на плошчу. Памятаю, калі прыйшоў на плошчу Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей, пасыпаўся такі снег, што свету не было відаць, і знік інтэрнэт. Думаю, што знікненне інтэрнэту — гэты была правакацыя спецслужбаў. Снег валіў, але людзі выступалі, а пасля выступаў усе стаяць і не ведаюць, а што далей, і Мілінкевіч прапанаваў ускласці кветкі да помніка, а да якога — ўжо не памятаю. Уначы мы ехалі дадому, а раніцай даведаліся пра плошчу, арганізаваную Вячаславам Сіўчыкам, якая трымалася тыдзень. Потым мы мімаходзь у Мінску яшчэ сустракаліся з Мілінкевічам не раз. Але гэта былі такія сустрэчы на «Вітаю! — Вітаю». Вось такія былі асабістыя стасункі ў мяне з Аляксандам Мілінкевічам.
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна