Судовыя паседжанні

Даішнік Вольніч ізноў атрымае грошы за каментар пра яго

Гэта той самы супрацоўнік, які каленам прыдавіў галаву пратэстоўцу

20 чэрвеня 2020, Ганцавічы. Міліцыянты затрымліваюць пратэстоўца

Два месяцы таму мы паведамлялі пра добрую навіну з Кобрына: там суд спыніў крымінальную справу аб "абразе прадстаўніка ўлады". Прычынай было тое, што выйшаў тэрмін прыцягнення да адказнасці (2 гады).

Але ж у гэтай гісторыі выявіўся непрыемны працяг: іншы кобрынскі суддзя разглядзеў пазоў Ігара Вольніча аб кампенсацыі маральнай шкоды. З рашэння суду ад 04.08.2022 вынікае, што даішнік хацеў 1500 рублёў ад 70-гадовай пенсіянеркі за інтэрнэт-каментар пра яго. Суддзя Аляксандр Бабаскін задаволіў пазоў часткова: пастанавіў, што Антаніна Мартыненка мусіць заплаціць 700 рублёў Вольнічу.

Нагадаем, што за каментары пра Вольніча асудзілі шмат людзей па краіне. Гэтае расцэньвалі як склад злачынства па артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).

Чытаць далей:
Made on
Tilda