За каментары пра расейскі напад на Украіну, пра Лукашэнку і міліцыянтаў
Блізкі да берасцейскага ГУБАЗу тэлеграм-канал апублікаваў відэа, дзе двое чалавек распавядаюць пра прычыны свайго затрымання.
Мужчыну клічуць Барзавец Сяргей (па-руску Борзовец Сергей), высветліла берасцейская «Вясна». На відэа сілавікоў 44-гадовы мужчына распавядае, што пакідаў тэлеграм-каментары пра Лукашэнку і службовых асоб. З гэтага можна зрабіць выснову, што мужчыне закідаюць крымінальныя артыкулы 368 і 369 (абраза Лукашэнкі ды абраза прадстаўнікоў улады адпаведна).
Імя жанчыны нам пакуль невядомае. На відэа яна распавяла, што «подписывалась на телеграм-каналы деструктивного порядка, оставляла негативные отзывы об органах власти и СВО, заблуждалась в некоторых комментариях относительно милиционеров. Отправляла несколько информаций в чат-бот». Верагодна, фармулёўку пра «СВО» жанчына выкарыстоўвае не па сваім жаданні: ў цэлым прамова падобная на такую, дзе жанчына прамаўляе тое, што ад яе хочуць пачуць сілавікі. Падазраем, што жанчыне закідваюць некалькі крымінальных артыкулаў, сярод якіх арт.369 (за каментары пра міліцыянтаў) ды арт.361-4 (калі яна дасылала дадзеныя ў чат-боты, якія ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», то гэта беларускія ўлады лічаць «Садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці»).