15 лютага лунінецкі раённы суд (суддзя Вікторыя Жук) пакарала Анатоля Прышчыка 15 суткамі арышту за колішнія лайкі ў «Аднакласніках» пад інфармацыяй пра Святлану Ціханоўскую, якая родам з Мікашэвічаў (Лунінецкі раён). Мікашэвіцкі актывіст Прышчык ужо і не помніў пра гэта. У залік 15 сутак пойдзе час з моманту затрымання. Маладая суддзя не звярнула ўвагі на медычныя заключэнні аб цяжкіх захворваннях Анатоля Прышчыка, таксама праігнаравала і хадайніцтва аб дрэнным стане здароўя ягонай жонкі.
Паводле сына Анатоля Прышчыка, гэтыя 15 сутак хворы на анкалогію і сардэчна-сасудзістыя захворванні чалавек правядзе на жалезных пласцінах «шконкі». Ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні коўдры. 15 сутак павінен адбыць у тым, у чым забралі. З перадачы ўзялі толькі зубную шчотку і пасту, цёплага адзення не дазволілі перадаць. Ні вады, ні ежы таксама, сказалі родным, што «кормяць з рэстарана». За што потым старому чалавеку выставяць вялікі рахунак.
Нагадаем, што былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вядомы ў Мікашэвічах актывіст Анатоль Прышчык быў затрыманы 12 лютага 2024 а 17 гадзіне па выхадзе з пад'езда і дастаўлены ў мікашэвіцкі аддзел міліцыі, пазней перавезены ў ІЧУ Лунінецкага РАУС.