Навіны

Ні жыць, ні працаваць у родным горадзе не далі

Таму экс-палітвязень з'ехаў за мяжу. Цяпер яму патрэбна дапамога
Максім Сілюк. Злева фотаздымак даведкі аб вызваленні з калоніі (з фота, зробленым падчас зняволення). Справа: Максім Сілюк у Польшчы, 2 месяцы пасля вызвалення
Былы палітвязень 36-гадовы Максім Сілюк з Берасця вымушаны быў уцякаць за мяжу, каб у другі раз не апынуцца на нарах і з жоўтай біркай на грудзях. Ён таксуе ў Польшчы, першую дапамогу аказалі сябры. Дапамаглі ўладкавацца на працу і прытулілі на сваіх метрах. Пасля Максім зняў кватэру, на першы месяц і каўцыю атрымаў дапамогу ў суме 3000 злотых. Ён забраў з Беларусі 15-гадовага сына і з ім, як сказаў Максім, разам змагаюцца.

Але сітуацыя дастаткова цяжкая. Пасля калоніі пасыпаліся зубы, моцна хварэе мачавая сістэма, якая без лячэння не спраўляецца. Страўнік і кішэчнік паціху узнаўляюцца самі. А вось з мачавой сістэмай бяда. Кажа, што гэта ад таго, што ў прыбіральню хадзіў не тады, калі хацелася, а тады, як дазвалялі. На гэтую хваробу пакутуе шмат вязняў, кажа Максім. Паводле Максіма, пакуль грошай, якія ён зарабляе, на многія неабходныя патрэбы не хапае. Таму ён вельмі просіць дапамогі. Яе пералічыць можна на рахунак:
IBAN: PL40102049000000890235530625
BIC: BPKOPLPW
ІМЯ: MAKSIM SILIUK
Нагадаем, што Максім Сілюк з Берасця ў 2020 працаваў у Маскве. Але на выбары прыехаў у Берасце. Падтрымаў супраціў. Быў асуджаны да 2 год і 6 месяцаў калоніі. 1 лютага 2023 года вызваліўся, адбыўшы тэрмін цалкам. 2 месяцы таму прыехаў у Польшчу.

Падтрымайце, сябры, былога палітвязня!
Made on
Tilda