Потым фота, дзе гэта добра заўважна, выдалілі
28 студзеня 2026 Брэстэнэрга ў сваім тэлеграм-канале апублікавала пост пра паказальны палітычны суд, які адбыўся на іх прадпрыемстве «Брэсцкія цепласеткі». Вынік суду не паведамляўся, але вядома што судзілі мужчыну па арт.368 (Абраза А.Лукашэнкі).
Цягам дня з паста знікла адна фатаграфія — дзе добра бачна, што чалавека па палітычнаму артыкулу судзілі з кайданамі на руках. Гэта фота прыводзім вышэй.
Чаму гэтае фота важнае? Гэта чарговае сведчанне, як парушаюцца правы палітвязняў.
Нагадаем, што заўвагі агульнага парадка да артыкулу 14 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах пастулююць:

«Падчас судовага разбіральніцтва падсудныя па агульнаму правілу не мусяць быць закаванымі ў кайданкі альбо трымацца ў клетках альбо іншым чынам паўставаць на судзе ў выглядзе, які мог бы паказваць на то, што яны з'яўляюцца небяпечнымі злачынцамі».
Апроч таго, што кайданы пад час суду ствараюць вобраз небяспечнага злачынцы (а мужчыну, нагадаем, судзілі за «публічную абразу Лукашэнкі») — гэта яшчэ і парушае прэзумпцыю невінаватасці, парушае права на гуманнае стаўленне.
І ўвогуле, мужчыне на фота вышэй закідвалі артыкул, які адносіцца да «дыфамацыйных» артыкулаў, і таму беларускія праваабаронцы даўно настойваюць на яго скасаванні.
І ўвогуле, мужчыне на фота вышэй закідвалі артыкул, які адносіцца да «дыфамацыйных» артыкулаў, і таму беларускія праваабаронцы даўно настойваюць на яго скасаванні.