Пра растрэлы беларусаў у 1930-х
29 кастрычніка 2024 года у Варшаве (Witryna Domu Wschodniego) прайшоў паказ дакументальнай стужкі «Лес». Фільм «Лес» распавядае пра расстрэлы беларускіх грамадзян Гомельскай вобласці ў 30-тыя гады мінулага веку ў Навабеліцкім лесе пад Гомлем.
Фільм пабудаваны вакол расстралянага НКУС гомельскага чыноўніка, які перажыў расстрэл. Куля трапіла яму ў руку, ён выжыў, змог выбрацца з ямы, пакуль чэкісты паехалі за чарговай партыяй асуджаных на расстрэл. Галоўную ролю сыграў беларускі артыст-купалавец Алег Гарбуз. У фільме распавядаюцца і некалькі іншых гісторый расстрэлу, пра якія ў 2007 годзе распавялі родныя забітых.
Паводле археалагічных раскопак, праведзеных у 1995 годзе, ў гэтым лесе супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі савецкіх грамадзян. Аднак у 2021 годзе 52-м пошукавы батальён Міністэрства абароны РБ распачаў новыя раскопкі, і гэтым разам знаходзяць нібы ахвяр нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Паводле рэжысэркі стужкі Марыі Булавінскай, раскопкі 2021 года спатрэбіліся для таго, каб апраўдаць віну нападу з тэрыторыі Беларусі 22 лютага 2022 года.
Пры праглядзе гэтага страшнага фільма беларусы-заходнікі толькі могуць дзякаваць богу, што ў 30-ыя гады яшчэ не жылі аб'яднанай Беларусі.
Паводле Марыі Булавінскай, яе фільм «Лес» — гэта невялікі ўклад ў вялікую старонку генацыду беларускага народу.
Фільм цалкам можа паглядзець любы ахвочы ў Youtube.