Аднаму з трох дзяцей Ігара ды Юлі Лаптановічаў споўнілася 10 год, маленькі юбілей. Дзеці пакуль растуць без бацькоў: маці Юлю змясцілі ў СІЗА-7 па абвінавачванні ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" ды "незаконныя дзеянні з асабістымі дадзенымі". А іх бацьку Ігара асудзілі па так званай "карагоднай справе" ды "паклёпе на чальцоў выбарчай камісіі". Днямі Ігара пачалі этапаваць у калонію, бо суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 2,5 год калоніі.
Падтрымаць Юлію Лаптановіч можна, даслаўшы вітанначкі па адрасе:
📮 СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Лаптановіч Юліі Аляксандраўне
Падтрымаць Ігара Лаптановіча хутка можна будзе па адрасе:
📮 ПК-3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Лаптановічу Ігару Анатольевічу