Судовыя паседжанні

Асудзілі экскурсавода з Ружанскага замка

Антон Арцюх. Фота: holiday.by
10 кастрычніка 2025 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 30-гадовага Антона Арцюха. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхар Берасця, і яго асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1 і ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра экскурсавода, ён мае адпаведную вышэйшую адукацыю. Профіль мужчыны — Ружанскі замак і ягоныя ваколіцы. Але ён праводзіў экскурсіі і па іншых мясцінах.

МУС у спісе адзначыў, што Арцюх «адбывае пакаранне». Гэта зазвычай азначае, што мужчыне прысудзілі альбо калонію, альбо «хімію» (абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову).
Made on
Tilda