Іншыя артыкулы

«Вызваленне» Заходняй Беларусі

17 верасня 1939 г. адбылося «вызваленне» Заходняй Беларусі «ад польскіх паноў» і ўз'яднанне з Усходняй Беларуссю. Як успаміналі сведкі тых падзей, «уз'яднанне адбылося, толькі волі не далося». Мяжу не ліквідавалі, каб усходнікі не бачылі, як жывуць тыя, каго «вызвалілі». Мяжу ліквідавалі немцы ў 1941. А пра «волю народаў саветаў» сведчыць першы нумар «Віленскай праўды» за 22 верасня 1939 г. На першай старонцы пад лагатыпам напісана: горача вітаем Чырвоную армію, савецкі ўрад і таварыша Сталіна за аказаную нам дапамогу ў вызваленні ад польскіх паноў і капіталістаў. А ўжо ўнізе на першай паласе Пастанова часовага ўпраўлення Віленскай акругі. У Пастанове напісана, што ўсе сходы, любыя сабранні, друкаванні, усё забараняецца, на ўсё патрэбен дазвол праўлення часовай акругі. Пасля 8 гадзін вечара нельга было свабодна хадзіць па горадзе, гэта сурова каралася. То якое гэта было вызваленне?

У аналогіі з цяперашнім часам, волі ў беларусаў не толькі не дабавілася, а пасля 2020 яшчэ паменела. Ці не таму гэты дзень сталі пасля 2020 года адзначаць як свята?
Made on
Tilda