Навіны

Нельга выходзіць ва ўласны двор

«Хатнім хімікам», асуджаным па палітычных справах, даюць падпісаць паперы аб змене ўмоў пакарання
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», на мінулым тыдні ў адным райцэнтры Берасцейскай вобласці выклікалі людзей, якія асуджаны да так званай «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы) па палітычных крымінальных справах.

Згодна з ранейшымі абмежаваннямі, калі такія людзі маюць уласную хату і двор, у двор можна было выходзіць неабмежавана.

Але ж цяпер «палітычным» даюць падпісаць паперы аб змене ўмоў адбыцця «хатняй хіміі». Згодна з імі, выходзіць са свайго дому можна толькі ў межах тых гадзін, у якія можна выходзіць «у горад». То бок, выходзіць ва ўласны двор у любы момант забараняецца, гэта будзе лічыцца парушэннем умоў адбыцця пакарання. У двор можна выходзіць толькі ў межах «вольных» гадзін, у якія можна выйсці на вуліцу (у краму, ці на пошту, і гэтак далей).
2023-04-06 10:14