У Паліны хвароба — сіндром Жыльбера. Патрэбна рэгулярна прапіваць лекі. Два месяцы таму родныя накіравалі ёй пасылку з медыкаментамі, але да гэтага часу яе не аддалі, спасылаючыся на тое, што вязням ПКТ пасылкі не паложаны.#nbsp
Інакш як катаваннем такое абыходжанне са зняволенымі нельга назваць. Са станоўчага можна адзначыць тое, што толькі нядаўна Паліне дазволілі на 30 рублёў адзін раз у месяц купіць сродкі асабістай гігіены. Хаця нават на мінімальны набор гэтых грошай мала, лічыць Андрэй Шарэнда.