Навіны

Аб'яўлены конкурс для дзяцей турэмшчыкаў: намалюй працу бацькоў

ДВП працуе над іміджам сваіх супрацоўнікаў, ды хочуць перакрыць шматлікія прыклады жорсткага абыходжання з вязнямі?

Іллюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС Рэспублікі Беларусь аб’явіў рэспубліканскі конкурс на дзіцячы малюнак. На малюнках дзеці супрацоўнікаў дэпартаменту павінны намаляваць, як уяўляюць працу сваіх бацькоў.

Цікава было б паглядзець, што намалююць дзеці тых, хто сарваў сілай адзенне з палітзняволенага інваліда Уладзіміра Гундара і прывалок яго ў адных майтках у залу Гарадзенскай турмы №1, дзе судзяць так званых тэрарыстаў «групоўкі Аўтуховіча». Што расказалі дзецям пра свой дзень два маладых супрацоўнікі гэтай турмы, якія прыкавалі кайданкамі да клеткі голага старога аднаногага інваліда Гундара, кажа яго жонка Алена.
Ці падзяліліся ў сям’і пра сваю «творчую» працу тыя, хто закатаваў у шклоўскай калоніі да смерці Вітольда Ашурка.

Хацелася б ведаць, ці дзеляцца супрацоўнікі ДВП з сваімі сямейнымі, у тым ліку дзецьмі, тонкасцямі, як біць вязняў, каб не заставаліся сінякі. Напрыклад, пасадзіць вязня ля сцяны, прыкласці кніжку да ілба і біць кулаком у кніжку, а галавой катаваны б’ецца ў сцяну. Многа ёсць сакрэтаў і сакрэцікаў у тых, хто працуе ў беларускіх ГУЛАГах, ёсць чым дзяліцца са сваімі дзецьмі.
Made on
Tilda