Як паведамляе «Белсат», вызваліўся Віталь Зарадзей. Мужчыне 70 год, апошні юбілей ён сустрэў ужо ў калоніі.
Віталь — жыхар Берасця, былы вайсковец. Яго затрымалі наўпрост дома людзі з аўтаматамі. Мужчыну змясцілі ў СІЗА, накіроўвалі ў «Навінкі» на экспертызу. Пазней асудзілі за «абразу суддзі» (артыкул 391 Крымінальнага кодэксу) і абразу Лукашэнкі (арт. 368).
Віталю ставілі ў віну тое, што ён пісаў скаргі ў суд, ды ў тэкстах скарг нібыта публічна абразіў 7 суддзяў ды Аляксандра Лукашэнку. За гэтае мужчыне прызначылі 2 гады калоніі. Пакаранне ён адбываў у шклоўскай калоніі №17. Віталь цалкам адбыў пакаранне ды выйшаў на волю.
Чытайце далей: