Навіны

Палітзняволеную, якая ўжо 7 месяцаў за кратамі, хутка пачнуць судзіць у Берасці

Вольга Ялцэвіч

11 ліпеня 2022 ў Маскоўскім судзе Берасця пачнецца разгляд справы Вольгі Ялцэвіч. Яе абвінавачваюць па ч.2 арт.342 Крымінальнага кодэксу (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў дзеяннях, які груба парушаюць грамадскі парадак, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці).

Вольгу затрымалі ў снежні 2021 года. Амаль увесь тэрмін яе трымаюць у берасцейскім СІЗА №7.

Суд над палітзняволенай пачнецца ў панядзелак а 11-й гадзіне. Суддзёй выступіць Яўген Брэган.

UPD. першапачаткова мы напісалі, што Вольга родам з Берасця. Але ж яна нарадзілася ў Віцебскай вобласці. Прыносім прабачэнні.
Made on
Tilda