Навіны

-1 палітвязень: выйшаў на волю берасцеец Максім Пыцель

Яго асудзілі да калоніі па групавой справе «пудзілаў-рэек»
Максім Пыцель быў асуджаны да 3 год калоніі за ўдзел у вывешванні манекена (лялькі) з надпісам "ОМОН", а таксама ўдзел ў падпале ноччу на бязлюднай дарозе трох аўтамабільных пакрышак.

Пакаранне палітзняволены адбываў у калоніі №3 (Віцьба). Па дадзеным берасцейскай "Вясны", сёння Пыцель вызваліўся з калоніі, цалкам адбыўшы свой тэрмін.
Made on
Tilda