Навіны

Мама 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае хатнюю хімію, атрымала 10 сутак арышту

Зараз яна ў мясцовым ІЧУ

Вікторыя Онахава-Жураўлёва. Крыніца: сацсеткі

На сваёй інстаграм-старонцы Вікторыя Онахава-Жураўлёва ў «сторыс» днём 30.11.2022 паведаміла:
«Если вы смотрите это видео, значит я уехала на "сутки" в пружанское ИВС. Потому что пропустила отметку в понедельник [28.11.2022], а это второе нарушение отбывания режима».
Тэкставы надпіс ў тым жа «сторыс» удакладняе, што жанчына «вернецца праз 10 сутак».

Нагадаем, што Вікторыю асудзілі за інтэрнет-каментар пра Аляксандра Лукашэнку. Суд прызначыў ёй 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Жанчына гадуе 13 дзяцей, 9 з якіх прыёмныя.
2022-11-30 14:10