На сваёй інстаграм-старонцы Вікторыя Онахава-Жураўлёва ў «сторыс» днём 30.11.2022 паведаміла:
«Если вы смотрите это видео, значит я уехала на "сутки" в пружанское ИВС. Потому что пропустила отметку в понедельник [28.11.2022], а это второе нарушение отбывания режима».Тэкставы надпіс ў тым жа «сторыс» удакладняе, што жанчына «вернецца праз 10 сутак».
Нагадаем, што Вікторыю асудзілі за інтэрнет-каментар пра Аляксандра Лукашэнку. Суд прызначыў ёй 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Жанчына гадуе 13 дзяцей, 9 з якіх прыёмныя.