Навіны

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве

Акцыя адбылася 16 лютага 2025 года на традыцыйным месцы ля помніка Каперніка ў цэнтры горада. Прыйшло нешмат людзей, але гэта пастаянныя прадстаўнікі беларускай дыяспары Варшавы, якім не абыякавы лёс тых, каго трымаюць за кратамі па палітычных прычынах без віны. Паводле арганізатара акцыі, экс-палітвязня Васіля Плешкунова, праходзяць дні, гады, а сітуацыя з палітвязнямі толькі горшае. Толькі за студзень месяц па ўсёй Беларусі было схоплена 500 чалавек.

Выступоўцы абмеркавалі выступленне Паліны Шарэнды на прэс-канферэнцыі, якая данесла інфармацыю пра катаванні і небяспечнае становішча Вікторыі Кульшы, Вольгі Маёравай, Алены Гнаук, Таццяны Канеўскай, Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай). Абмеркавалі супольна бягучыя надзённыя праблемы.

Былі агучана тэмы чарговай акцыі на 23 лютага — гэта гадавіна смерці актывіста і публіцыста Ігара Ледніка, які памёр у турме, а таксама салідарнасць з палітзняволенымі жанчынамі, якіх асабліва катуюць за кратамі.

Апошнім штрыхом акцыі салідарнасці з палітвязнямі быў традыцыйны агульны здымак.
Made on
Tilda