Рашэнне прынята 4 снежня 2023 баранавіцкім судом, сказана ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Згодна з раскладам суду за той дзень, за гэтае рашэнне адказная суддзя Таццяна Жукава.
Такім чынам, па нашых падліках, з ліпеня 2020 суды Берасцейскай вобласці напрызнавалі «забароненымі» тыя ці іншыя чаты, каналы, сайты (ды іншыя месцы ў Інтэрнэце) ўжо 303 разы.