Навіны

Баранавіцкі суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тэлеграм «Беларуская Рада культуры»

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: unsplash.com
5 снежня 2023 у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў здарылася чарговае папаўненне. З нядаўніх рашэнняў судоў Берасцейскай вобласці туды дадалі:
  • тэлеграм-канал «Беларуская Рада культуры»

А суддзі хто?

Рашэнне прынята 4 снежня 2023 баранавіцкім судом, сказана ў «спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Згодна з раскладам суду за той дзень, за гэтае рашэнне адказная суддзя Таццяна Жукава.

Такім чынам, па нашых падліках, з ліпеня 2020 суды Берасцейскай вобласці напрызнавалі «забароненымі» тыя ці іншыя чаты, каналы, сайты (ды іншыя месцы ў Інтэрнэце) ўжо 303 разы.
Made on
Tilda