Судовыя паседжанні

Палітвязня Уладзіміра Гундара асудзілі да 2,5 гадоў зняволення па трэцяй крымінальнай справе

У кастрычніку баранавіцкага актывіста прыгаварылі да 18 гадоў па «справе Аўтуховіча». Шляхам частковага складання суд прызначыў Гундару 20 гадоў пазбаўлення волі.

На гэты раз Уладзіміра абвінавацілі ў абразе пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па «справе Аўтуховіча».

Суддзя Алена Пятрова прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яму яшчэ два з паловай гады пазбаўлення волі — менавіта столькі і прасіў пракурор.

Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі:
Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Made on
Tilda