Навіны

Чалавек пазнаецца ў бядзе

Адмовы даць характарыстыкі баранавіцкаму актывісту Чарнавусу-малодшаму
Мікалай Чарнавус-малодшы
Мікола Чарнавус-старэйшы, калі сын адбываў 15-суткавы арышт, звярнуўся да былой і цяперашняй кіраўнічак Баранавіцкага Народнага танцавальнага калектыва «Юрачка» Тамары Коўтун і Алены Мацвеевай за характарыстыкай на Мікалая. Ён танцуе ўжо 35 гадоў у калектыве і яшчэ месяц таму ўдзельнічаў у фестывалі «Берасцейскія сані». Ён у Баранавічах і ў танцавальным калектыве зарэкамендаваў сябе як прыстойны чалавек, выдатны танцор і добры сем'янін. Але даць характарыстыку абедзве кіраўнічкі, як былая, так і цяперашняя, адмовіліся. З былой Тамарай Коўтун не супадаюць погляды Мікалая, а ў цяперашняй — Алены Мацвеевай, мабыць, не хапіла духу даць аб'ектыўную характарыстыку. Адказ быў такі: я добра падумала і вырашыла «не».

Мікалаю Чарнавусу патрэбна характарыстыка па крымінальнай справе па ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта). Абраза майкай з выявай Лукашэнкі, якую знайшлі ў Мікалая 2 лютага 2023 падчас вобшуку ў шафе спецы з АМАПу.

Мікалай Чарнавус быў затрыманы і адсядзеў 18 сутак у ізалятары часовага ўтрымання Баранавіцкага ГАУС. Трое сутак пайшлі ў залік крымінальнай справы.

Чытайце далей:
Made on
Tilda