І пачаўся наступ на правы работнікаў?
На берасцейскім прадпрыемтсве «Санта Брэмар» пачалі працаваць грамадзяне Пакістана. Па інфармацыі ад нашай крыніцы, ім прадаставілі жыллё, і пакістанцы сталі працаваць на пераапрацоўцы рыбы па асобай дамове: з фіксаванай аплатай за гадзіну. Пры гэтым яны не атрымліваюць надбаўкі (якія плацяць беларусам), не ідуць адлікі ў пенсійны і іншыя фонды. Тым не менш, заробак у іх меншы, чым у беларусаў.
Адначасова ў беларускіх работнікаў заробак зменшыцца: яны не будуць атрымліваць розных надбавак, якія складалі значную частку аплаты цяжкай і шкоднай працы на прадпрыемстве. Як сцвярджае нашая крыніца, кіраўніцтва прадпрыемства тлумачыць гэта наступным чынам: маўляў, калі вам новаўвядзенне не падабаецца, вас ніхто не трымае, заменім пакістанцамі.
Ці вытрымаюць мігранты з Паўднёвай Азіі цяжкую працу з адносна невялікім заробкам у краіне з даволі для іх суровым кліматам, невядома. Але ў любым выпадку непакоіць, што для ўсіх (і беларусаў, і замежнікаў) пагаршаецца аплата за працу.