Як стала вядома ад дасведчаных крыніц, баранавіцкаму палітвязню Уладзіміру Гундару ўпершыню за два гады дазволілі атрымаць 50-кілаграмовую пасылку (якая дазваляецца раз на год). Таксама Гундар тэлефануе раз на месяц і вядзе рэгулярную перапіску з роднымі. У такой сітуацыі сваякі задаволенымі хаця б такімі ўмовамі. Лісты і званкі падтрымліваюць палітзняволенага маральна ва ўмовах камеры-адзіночкі, а яго сям'ю пазбавілі пакутаў ад невядомасці.
Нагадаем, што Уладзімір Гундар — чалавек з інваліднасцю другой групы (у яго няма нагі). Асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі па «справе Аўтуховіча». Пасля прысуду пакаранне пачаў адбываць у бабруйскай калоніі №2. Але у кастрычніку 2023 года Гундара адправілі на 3 гады ў магілёўскую турму №4, дзе ён утрымліваецца ў камеры-адзіночцы.