Навіны

4 гады таму ў Берасці адбыўся «карагод»

За цалкам мірную акцыю пратэста з таго часу асудзілі 139 чалавек па крымінальным артыкуле
Берасце, 13 верасня 2020, карагод. На падставе фота tut.by
13 верасня 2020 года у Берасці праходзіў чарговы нядзельны марш пратэстоўцаў. Але ў нейкі момант ён пайшоў не па звычайным сцэнары: людзі спыніліся на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвараў, ды пачалі там танчыць пад калонкі, а пасля і вадзіць карагод.

У адказ на гэта сілавікі выкарасталі вадамёт, а потым пачаліся жорсткія затрыманні.

Па стане на сёння (4 гады апасля) вядома пра 139 чалавек, якіх асудзілі па крымінальным артыкуле 342 (Групавое грубае парушэнне парадку) менавіта за тую акцыю пратэста. Суды працягваюцца дагэтуль: апошні такі прысуд быў усяго 2 месяца таму (мужчыне прысудзілі калонію, жанчыне — калонію з адтэрміноўкай).

Як праваабаронцы, падкрэслім, што усе 139 чалавек асуджаны за тое, за што ўвогуле не з'яўляецца ніякім злачынствам. Гэтыя людзі фактычна асуджаны за рэалізацыю свайго права на мірны пратэст. Таму ўсе асуджаныя мусяць быць рэабілітаваныя, іх прысуды адмененыя. А шкода, якую пацярпелі людзі з-за несправядлівай асуджанасці, мусіць быць кампенсаваная.
Made on
Tilda