58-гадовы берасцеец

Наша Ніва паведаміла, што ў самым пачатку 2025 года памёр Валер Богдан. 58-гадовы мужчына вызваліўся ў сакавіку-2024, цалкам адбыўшы тэрмін (тры гады калоніі). Такім чынам ён памёр праз 9 месяцаў пасля вызвалення.
Паводле дадзеных ад крыніц Нашай Нівы, Валер Богдан памёр, бо ў яго адарваўся тромб.
Пасля вызвалення мужчына пісаў у сацсетках, што яму складана рэабілітавацца і ён «ходзіць па бальніцах».
Нагадаем, што Валер Богдан атрымаў рэальны тэрмін з-за інтэрнэт-паведамленняў. Адно з іх утрымлівала слова «шызануты» — гэта расцанілі як абразу А.Лукашэнкі. Таксама мужчыне закідвалі яшчэ 2 палітычных абвінавачванні. У выніку атрымаў тры гады калоніі, якія адбыў цалкам.