За кратамі
28 траўня свой 66-ы дзень народзінаў адзначыў за кратамі Уладзімір Гундар — актывіст, краязнаўца і паэт з Баранавічаў. Гэта быў ўжо шосты яго дзень народзінаў у зняволенні. Ён нарадзіўся ў 1960 годзе, але замест сямейнага святочнага стала — турэмная камера і абмежаванні.
Уладзімір Гундар трапіў пад палітычныя рэпрэсіі ў 2020 годзе. Яго затрымалі 30 снежня ў межах «справы Аўтуховіча» па сфальсіфікаваным абвінавачанні ў «падрыхтоўцы тэракту». Пазней гэта абвінавачанне знялі, аднак у 2021 годзе яго асудзілі на тры гады калоніі за нібы пагрозы следчым, пакуль у яго дома праводзілі вобшук. А ў канцы 2022 года па «справе Аўтуховіча» яму вынеслі новы вырак: 18 гадоў. Потым мужчыну асудзілі яшчэ раз (за тое, што нібы абразіў пракурорку падчас другога суду). Агульны тэрмін зняволення складае 20 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, што для 66-гадовага чалавека з інваліднасцю — фактычна пажыццёвае зняволенне.
Спачатку адбываў пакаранне Гундар у бабруйскай калоніі №2. Потым стала вядома, што Уладзімір быў пераведзены у магілёўскую турму №4, дзе знаходзіцца ў камеры-адзіночцы. У зняволенні стан здароўя Гундара пагоршыўся. Ён мае інваліднасць другой групы (у мужчыны ампутаваная нага вышэй за калена), ў турме прыходзіцца перасоўвацца на мыліцах. Умовы зняволення пагаршаюць яго фізічны стан. Але палітвязень трымаецца. Як стала вядома нам ад сваіх крыніц, наладжана стабільная сувязь з сям'ёй праз лісты ды званкі, дазволены па закону пасылкі і бандэролі.
Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, Уладзімір Гундар застаецца творчай асобай. У зняволенні ён напісаў больш за 100 вершаў. Вось радкі з аднаго з яго апошніх вершаў, якія найлепш перадаюць яго сілу духу:

«Плоць маю яна сагравае.
На дварэ восень глыбокая —
Дні кароткія і цёмныя.
Восень глыбокая і ў душы,
Але душа не прымае цемры.
Надзеяй жыве душа —
Душа вясны чакае.
Любоў, надзея і вера
Саграваюць душу мне».
Жыццё для Гундара застаецца «скарбам найдаражэйшым», нават калі даводзіцца несці такі цяжкі крыж. Як стала вядома з розных крыніц, сям'я падтрымлівае мужа і бацьку ўсімі магчымымі спосабамі. Палітвязень спадзяецца на хуткае вызваленне, таму што артыкулы, па якіх ён пакараны, штучна яму навязаны. У сваё 66-годдзе Гундар застаецца сімвалам стойкасці і мужнасці. І мы ўсе хочам пажадаць яму толькі аднаго — хутчэйшага вызвалення і вяртання да родных, якія яго, канешне, вельмі чакаюць.
Чытайце таксама:
Чытайце таксама:
Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна