Судовыя паседжанні

21-гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі па палітычнай справе

Яна вучылася за мяжой, але вярнулася
Яна Галімская, фота з яе інстаграма. Фон па баках дамалявала Наша Ніва пры дапамозе нейрасетак
29 траўня 2026 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 21-гадовую Яну Галімскую. МУС у спісе адзначыў, што дзяўчыну асудзіў Мінскі гарадскі суд па ч.1, ч.2 арт.361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, Галімская родам з Пінска. У 2021 годзе дзяўчына скончыла школу. Праз год паехала ў Польшчу, дзе паступіла ў Кракаў ва ўніверсітэт. Ці паспела Галімская скончыць навучанне, дакладна невядома. Невядома таксама, ці яна вярнулася ў Беларусь, ці ездзіла ў яе адведаць бацькоў. Далей, па інфармацыі журналістаў, яе арыштавалі ў другой палове 2025 года і змясцілі ў СІЗА.

Сутнасць справы супраць Галімскай дакладна невядомая. Але мяркуючы па артыкулу, гэта магла быць перадача інфармацыі ў «Беларускі Гаюн».

МУС у спісе адзначыў, што ў дзяўчыны «асуджанаць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што прысудзілі «хатнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda